Пытанні па парадыгмах pdgId="1237722" і pdgId="1086290"
Closed this issue · 1 comments
bielarusajed commented
Вітаю, маю пытанні па адзначаных парадыгмах:
pdgId="1237722"
Файл: N1.xml
, радок 309623:
<Paradigm pdgId="1237722" lemma="генера+л-маёр" tag="NCAPBM1">
<Variant id="a" lemma="генера+л-маёр" slouniki="piskunou2012:43211" pravapis="A2008">
<Form tag="NS">генера+л-маёр</Form>
<Form tag="GS">генера+л-маёра</Form>
<Form tag="DS">генера+л-маёру</Form>
<Form tag="AS">генера+л-маёра</Form>
<Form tag="IS">генера+л-маёрам</Form>
<Form tag="LS">генера+л-маёре</Form>
<Form tag="NP">генера+л-маёры</Form>
<Form tag="GP">генера+л-маёраў</Form>
<Form tag="DP">генера+л-маёрам</Form>
<Form tag="AP">генера+л-маёраў</Form>
<Form tag="IP">генера+л-маёрамі</Form>
<Form tag="LP">генера+л-маёрах</Form>
</Variant>
</Paradigm>
Маю пытанні да формы tag="LS"
: як я ведаю, мяккая р не характэрная для беларускай мовы, таму гэтая форма выклікала ў мяне пытанні. Іншыя ж парадыгмы, што маюць у сабе частку «маёр» (1173581, 1256551, 1133162) маюць у LS формах канчатак -у:
<Form tag="LS" slouniki="nazounik2008,sbm2012">інжыне+р-маёру</Form>
<Form tag="LS">прэм'е+р-маёру</Form>
<Form tag="LS" slouniki="nazounik2008,sbm2012">секу+нд-маёру</Form>
Ці не з’яўляецца гэта нейкай памылкай?
pdgId="1086290"
Файл: A2.xml
, радок 451832:
<Paradigm pdgId="1086290" lemma="рібанукляінавы" tag="ARP">
Дадзенага слова я не знайшоў нідзе, у тым ліку і ў граматычнай базе, што сюды спасылаецца. У той жа час у розных слоўніках, а таксама ў той самай граматычнай базе можна знайсці слова рыбануклеінавы. Ці не з’яўляецца памылкай гэта?
bielarusajed commented
Гэтыя і падобныя выпадкі, як бачы, былі выпраўленыя ў dba349e