/xkb-belarusian-typo

XKB Extended belarusian typographical layouts

Primary LanguageShellMIT LicenseMIT

Беларуская друкарская кірылічная раскладка

Відарыс1

Альтэрнатыўная раскладка з рускімі літарамі ў асноўнай пазіцыі

Відарыс2

Лацінкавая раскладка (дадаткова ўтрымлівае літары польскай і літоўскай абэцэд, а таксама літары з правілаў транслітарацыі геаграфічных назваў)

Відарыс3

Заснавана на артыкуле.

Усталяванне

Для ўсталявання раскладак вам спатрэбіцца спампаваць рэпазіторый, зайсці ў спампаваную папку і запусціць у ёй тэрмінал, дзе мы ўжываем наступную каманду:

./belxkb.sh --install

Затым, вам спатрэбіцца перазагрузіць камп’ютар і дадаць патрэбную раскладку ў Налады → Рэгіён і мова.

Выдаленне

Калі ў вас узніклі праблемы, вы можаце вярнуць канфігурацыйныя файлы ў былы стан камандай:

./belxkb.sh --backup

Пасля гэтага, спатрэбіцца перазагрузка прылады.

Нацыянальны сцяг на xfce4

Каб замяніць ЧЗ на нацыянальны сцяг, вы можаце выкарыстаць наступную каманду:

./belxkb.sh --flag

Даведку па скрыпце можна праглядзець проста упісаўшы:

./belxkb.sh
або
./belxkb.sh --help