Слоўнік асноўных тэрмінаў настольнай гульні го.
Адзі (яп. 味) - патэнцыйная магчымасць
Адзі-кэсі (яп. 味消し) - ход, які знішчае адзі суперніка
Акі санкаку (яп. 空き三角) - форма «пусты трыкутнік»
Амары-гатаці - форма выглядае добрай, але мала што дае
Атары (яп. 当たり) - пагроза знішчэння ў адзін ход
Атэ - тое ж самае, што і атары
Атэкомі (яп. 当て込み) - ход, які пагражае разрэзаць косумі
Атэ-нобі - атары і нобі
Ацумі (яп. 厚み) - шчыльнасць
Баёмі - дадатковы час на абдумванне хадоў у партыі
Бамбо - форма "бамбук", паралельныя двойкі камянёў, падзеленыя агульнымі дамэ
Босі - накрыванне зверху
Боцугі - злучэнне трох камянёў у лінію
Варуі - дрэнная, неэфектыўная форма камянёў
Варыкомі (яп. 割り込み) - укліньванне паміж двума камянямі
Варыуці (яп. 割り打ち) - ход на баку, які стварае міаі для пабудовы базы
Ватары - злучэнне па краі дошкі
Гобан (яп. 碁盤) - дошка або спецыяльны маленькі столік з дрэва для гульні го
Гоного (яп. 五ノ五) - пункты 5-5
Готэ (яп. 後手) - ход са стратай тэмпу
Гудзумі - сітуацыя, калі акі сан каку становіцца добрай
Гэта - пастка для камянёў
Гяку-ёсэ - зваротнае ёсэ
Дайдай-кейма - ход на чатыры пункты прама і адзін у бок
Дамэ (яп. 駄目) - нейтральны, нічыйны пункт; кропка дыхання, ступень свабоды
Дамэ-зумары (яп. ダメ詰まり) - недахоп дамэ ў групы камянёў
Дан - узровень майстэрства ў гульні, майстэрскі ўзровень
Данго (яп. 団子) - шчыльная, неэфектыўная маса камянёў
Дэ - праштурхванне, ход паміж двума камянямі суперніка
Дэ-гіры (яп. 出切り) - камбінацыя з хадоў дэ і кіры
Дзёсэкі (яп. 定石) - лакальна ўзаемнароўная паслядоўнасць хадоў
Дзіго - нічыя
Дзінгаса (яп. 陣笠) - падвойны пусты трыкутнік з чатырох камянёў
Дзоку судзі - дрэнны стыль гульні
Ёсу-міру - пробны ход, «ход-пытанне»
Ёсэ (яп. ヨセ) - завяршальная стадыя партыі
Іккен-басамі (яп. 一間バサミ) - хасамі для каменя праз адзін пункт на трэцяй лініі
Іккен-сімары (яп. 一間ジマリ) - сімары з камянёў у пунктах 3-4 і 5-4
Іккен-такабасамі (яп. 一間高バサミ) - хасамі для каменя праз адзін пункт на чацвёртай лініі
Іккен-тобі (яп. 一間跳び) - скачок праз пункт
Ісі (яп. 石) - камень
Ісі но сіта (яп. 石の下) - камбінацыя з гульнёй на месцы з'едзеных камянёў
Іціго-масс (яп. 一合升) – форма «цяслярскі квадрат»
Кадо - кут
Какары (яп. カカリ) - атака самотнага каменя ў куце, якая перашкаджае стварэнню сімары
Какаэ - абдымальны ход
Какэ (яп. カケ) - націскны ход
Какэмэ - падманнае вока
Какэ-цугі - форма «вісячае злучэнне»
Карамі - раскольваючая атака
Каруі - лёгкая форма, якая ўтварае два вочы без праблем
Ката-сэнтэ - аднабаковае сэнтэ
Катаці - добрая форма
Ката-цугі - шчыльнае злучэнне
Ката-цукі - ход па дыяганалі ад каменя суперніка
Кейма (яп. ケイマ) - ход «конем» на два пункта прямо и один пункт в сторону
Кейма-ватары - злучэнне з дапамогай кейма па краі дошкі
Кейма-цугі - злучэнне з дапамогай кейма
Кікасі (яп. 利かし) - ход, які патрабуе абавязковага і адназначнага адказу
Кіры (яп. 切り) - разразанне
Кіры-нобі - камбінацыя з хадоў кіры і нобі
Кіры-цігаі (яп. 切り違え) - узаемнае разразанне
Ко (яп. コウ) - сітуацыя і правіла: забаронена паўтараць пазіцыю
Ко-барацьба - барацьба вакол узяцця аднаго каменя, звязаная з правілам ко
Когейма-сімары - сімары з камянёў у пунктах 3-4 і 5-3
Кодатэ - ко-пагроза
Комі (яп. コミ) - кампенсаванне ў ачках за права першага ходу
Комоку (яп. 小目) - пункты 3-4 і 4-3
Корыгатаці (яп. 凝り形) - пераканцэнтраваная форма
Косумі (яп. コスミ) - ход па дыяганалі ад свайго каменя
Косумі-цуке - косумі з прыліпаннем да каменя суперніка
Кэсі - гашэнне мойё суперніка, падчыстка
Кю - узровень аматарскай класіфікацыі, разрады ўніз ад сёдан
Магары - ход, які стварае з камянёў форму кута
Магары-сімоку - адно выгнутае вока ў групы ў куце з чатырох пунктаў
Маннэн-коо (яп. 万年コウ) - тысячагадовае ко
Манэ-го (яп. まね碁) - люстраная стратэгія паўтарэння хадоў суперніка
Міаі (яп. 見合い) - два раўнасільныя хады (раўназначныя пункты)
Мойё (яп. 模様) - разметка тэрыторыі, звычайна ў шырокіх рамках
Мокухадзусі (яп. 目外し) - пункты 3-5 і 5-3
Моці-комі - сапсаванае ўварванне
Мукаі-комоку - сіметрычнае комоку
Мэ (яп. 眼) - вока, унутраны вольны пункт групы
Накадэ (яп. 中手) - стварэнне аднаго вялікага вока, не разбіваемага на два
Нарабі - падаўжэнне ад свайго каменя ў адсутнасць каменя суперніка
Нігіры (яп. ニギリ) - розыгрыш колеру перад пачаткам партыі
Нідан-банэ - падвойнае ханэ
Нікен-басамі (яп. 二間バサミ) - хасамі для каменя праз два пункты на трэцяй лініі
Нікен-біракі (яп. 二間ビラキ) - распаўсюджванне праз два пункты ад свайго каменя
Нікен-такабасамі (яп. 二間高バサミ) - хасамі для каменя праз два пункты на чацвёртай лініі
Нікен-тобі - скачок праз два пункты ад свайго каменя
Нірэнсэй (яп. 二連星) - фусэкі з двума камянямі хосі на адным баку
Нобі (яп. ノビ) - падаўжэнне ад свайго каменя
Нобі-комі - падаўжэнне ў бок чужой тэрыторыі
Нозокі (яп. ノゾキ) - пагроза разразання
Нукі - узяцце
Огейма (яп. 大桂馬) - вялікі ход «канём» - далей за кейма на адзін пункт
Огейма-сімары (яп. 大桂馬ジマリ) - сімары з камянёў у пунктах 3-4 і 6-3
Одзару - «скачок малпы», огейма з другой лініі на першую
Оі-отосі (яп. 追い落とし) - захоп (з ахвярамі) паслядоўнымі атары
Окі (яп. 置き) - укідванне каменя з мэтай знішчэння вачэй
Окіто - ахвяра двух камянёў на краі дошкі з мэтай пазбаўлення вачэй
Омоі (яп. 重い) - цяжкая, нязграбная форма, якая мае праблемы з вачыма
Омокухадзусі (яп. 大目外し) - пункты 3-6 і 6-3
Оо-ба (яп. 大場) - вялікі пункт у фусэкі
Осаэ (яп. オサエ) - блакуючы ход, які папярэджвае нобі суперніка
Осі - штуршок, напор, прыцісканне
Отакамоку (яп. 大高目) - пункты 6-4 і 4-6
Пін-цугі - прамое злучэнне
Поннукі - форма, якая ўзнікае пасля ўзяцця аднаго каменя
Рэйсэй - спакой, самавалоданне, стрыманасць
Сабакі (яп. 捌き) - лёгкая, эластычная форма
Сагары (яп. サガリ) - выцягванне да краю дошкі з другой ці трэцяй лініі
Сангэн-басамі (яп. 三間バサミ) - хасамі для каменя праз тры пункты на трэцяй лініі
Сангэн-такабасамі - хасамі для каменя праз тры пункты на чацвёртай лініі
Санрэнсэй (яп. 三連星) - фусэкі з трыма камянямі хосі на адным баку
Сан-сан (яп. 三々) - пункты 3-3
Сару-субэры (яп. サルスベリ) - тое ж самае, што і одзару
Сасі-комі - устаўка
Сёдан - першы дан
Сіборы - прыцісканне
Сікацу - "смерць і жыццё", "схапіцца не на жыццё, а на смерць". Глядзі цумэ-го
Сімары - агароджа вугла з двух камянёў
Сіногі - выхад з цяжкага становішча
Сіцё (яп. シチョウ) - лесвіца; спосаб захопу камянёў, знешне падобны да лесвіцы
Сіцё-атары (яп. シチョウアタリ)- ход, які перапыняе сіцё
Субэры (яп. スベリ) - слізгаценне з дапамогай кейма з трэцяй лініі на другую
Судзі - задума, сюжэт
Сусо-акі (яп. スソ空き) - зазіранне ў чужую тэрыторыю
Сутэ-ісі (яп. 捨て石) - ахвяра, ахвярныя камяні
Сэй-моку - форавыя пункты
Сэкі (яп. セキ) - форма жыцця груп без двух вачэй (нявыгадна нападаць першым)
Сэмэай - антаганістычная барацьба дзвюх груп сапернікаў за выжыванне
Сэнтэ (яп. 先手) - ход без страты тэмпу
Такамоку (яп. 高目) - пункты 5-4 і 4-5
Такэфу (яп. タケフ) - тое ж, што і бамбо
Тасукі - фусэкі, у якім чорныя займаюць супрацьлеглыя куты
Таці - узняцце пазіцыі, «уставанне»
Тобі (яп. 飛び) - скачок
Тобі-дасі - скачок вонкі, выскокванне
Тобі-комі - скачок у чужую зону
Тобі-цукэ - скачок ушчыльную да каменя суперніка
Тобі-магары - скачок, які ўтварае кут
Тосэй - вечнае жыццё. Бясконцае паўтарэнне ўзяцця камянёў
Тэвары - аналіз пазіцыі пасля папарнага зняцця лішніх камянёў
Тэ-домары - апошнія хады ў партыі, якія прыносяць ачкі
Тэнген (яп. 天元) - цэнтральны пункт дошкі
Тэнукі (яп. 手抜き) - пропуск ходу ў лакальнай сітуацыі (адказ у іншым месцы)
Тэсудзі (яп. 手筋) - лепшы ход у лакальнай тактычнай сітуацыі
Уці-какі (яп. 打ち掛け) - ахвяра каменя на першай лініі для разбурэння вачэй
Уцікомі (яп. 打ち込み) - уварванне
Уттэ-гаэсі (яп. ウッテガエシ) - захоп камянёў стварэннем дамэзумары з дапамогай ахвяры
Фукурэ - раздзіманне формы
Фурыкавары (яп. フリカワリ) - размен з удзелам тэрыторый, груп, сфер уплыву
Фусэкі (яп. 布石) - пачатковая стадыя партыі
**Хадзама-тобі – скачок па дыяганалі праз пункт
Хаметэ (яп. 嵌め手) - ход-пастка (звычайна аб'ектыўна не лепшы)
Ханамі-ко - ко-барацьба, у якой адзін з бакоў нічым не рызыкуе
Ханэ (яп. 跳ね) - косумі з ахопам каменя суперніка
Ханэ-дасі - ханэ ў пояс кейма знутры
Ханэ-комі - ханэ паміж двума камянямі суперніка
Ханэ-кэсі - контр-ханэ
Ханэ-сіта - ханэ знізу
Хасамі (яп. ハサミ) - атака шляхам узяцця групы суперніка ў абцугі
Хасамі-цукэ - хасамі ўшчыльную
Хаяго (яп. 早碁) - хуткае го, бліц
Хікі (яп. 引き) - адцягванне да свайго каменя
Хіракі (яп. 開き) - развіццё ад свайго каменя па трэцяй або чацвёртай лініі
Хонінбо - адзін з самых прэстыжных тытулаў го
Хорыкомі - тактычная ахвяра каменя, укідванне
Хосі (яп. 星) - пункты 4-4 або ў цэнтры боку па чацвёртай лініі
Цугі - злучэнне
Цукэ - ход ушчыльную да каменя суперніка (прыклейванне)
Цукэ-атары - далучэнне да галавы групы
Цукэ-гіры - цукэ і кіры
Цукэкосі - цукэ да таліі кейма
Цукэ-кэсі - контр-цукэ
Цукэ-нобі - цукэ і нобі, а таксама від дзёсэкі
Цумэ - ход, які перашкаджае хіракі суперніка
Цумэ-го - задачы на жыццё і смерць
Цуппары - штуршок у бок
Цюбан - сярэдняя стадыя партыі
Эгуры - долата: ход, які выбівае вочную базу з-пад камянёў
Юрумі-сіцё (яп. ゆるみシチョウ) - сіцё, якое не ўцякае; двухтэмпавае сіцё
Юсэй - перавага, моц, панаванне
Ягура (яп. 櫓) - форма «вежа» - квадрат з камянёў, размешчаных праз іккен тобі
Калі ласка, прытрымлівайцеся гэтых рэкамендацый прапануючы паляпшэнні. Загадзя дзякуй!