/drukarnik-ios

Drukarnik – Беларуская клавіятура для iOS прылад

Primary LanguageSwiftGNU General Public License v3.0GPL-3.0

Drukarnik – Беларуская клавіятура (iOS)

Беларуская клавіятура, якая сумяшчае кірыліцу з беларускай лацінкай. Яна мае дадатковыя літары для расейскай, украінскай, польскай, літоўскай ды іншых моў і нават эмаджы. То-бок адзіная клавіятура амаль на ўсе выпадкі жыцця беларуса.

Спампаваць аплікацыю задарма можна ў AppStore.

Tip

Пераключацца з кірыліцы на лацінку і наадварот трэба націскам на кнопку [Ўў] / [Ŭŭ], размешчаную каля Emoji.

Keyboard Keyboard

Беларускія emoji

Слоўнік падказак для Emoji клавіятуры даступны па спасылке. Каментары наконт дадання новых падказак у emoji можна рабіць як у Issus на github, так і пакідаць у каментах ў Google табліцы.

Keyboard

Налады клавіятуры і канвертар лацінкі

Мабільная аплікацыя ўключае у сябе дадатковыя налады клавіятуры, а таксама канверта ў беларускую лацінку з мажлівасцю абіраць класічную, ці геаграфічную лацінку.

Keyboard Keyboard

Па пытаннях Друкарніка можна звяртацца ў Twitter да @pikoshyk.

Праекту патрэбна дапамога: Dev, ML, PR, UI/UX, ...