Навігацыя

Тут я буду збіраць мае праекты, якімі займаюся, ці займаўся, у вольны час і для душы.

Пераклады на беларускую мову

Камандныя праекты, у якіх я прымаў (-ю) удзел

  • Telegram
    🔰 Роля: мадэратар (да выезду з РБ).
    Далучыцца, Telegram-чат.

  • Ubuntu
    🔰 Роля: мадэратар, адміністратар (да выезду з РБ).
    Праект затух, хацелі зрабіць адэкватны пераклад, але сутыкнуліся з арганізацыйнымі праблемамі і праблемай у разгортванні на альтэрнатыўнай CAT-пляцоўцы.

  • Psiphon
    🔰 Роля: звычайны валанцёр.
    Трошку перакладаў, але не сільна пагружаны ў праект і бачу там многа хібаў.
    Далучыцца.

  • Factorio
    🔰 Роля: звычайны валанцёр.
    Крыху выпраўляў тэрміналогію і некаторыя радкі. Ёсць хібы, але ўжо можна гуляць і радавацца.
    Далучыцца.

  • PUBG
    🔰 Роля: звычайны валанцёр.
    Выпраўляў тэрміналогію і некаторыя радкі. Працы да халеры 🥵.
    Далучыцца.

Сола праекты

  • 🎮🧟 ProjectZomboid
    Платформы: 💻 ПК.
    Гатоўнасць: перакладзена заўважная частка асноўнага інтэрфейсу, каля 35%.
    Далучыцца.

  • 🎴 Anki
    Платформы: 💻 ПК, 📱 Android, iOS.
    Гатоўнасць: 90% (можна карыстацца).
    Каб далучыцца, пішыце мне.

  • 📖 Moon+Reader
    Платформы: 📱 Android.
    Гатоўнасць: 100% (за выключ. тых радкоў, да якіх я не маю доступу).
    Каб далучыцца, пішыце мне.

  • 🗒 Typora
    Платформы: 💻 ПК.
    Гатоўнасць: 14%.
    Каб далучыцца, пішыце мне.

Іншы пераклад

На асобнай старонцы я збіраю іншыя пераклады, збольшага мастацкага плану, якія я не знайшоў, дзе яшчэ апублічыць.

Іншыя праекты

  • Займаюся беларускім студ. актывізмам. Сакратар Задзіночання Беларускіх Студэнтаў.
  • Удзельнічаю ў стварэнні артыкулаў на Вікіпедыі, перакладах, падтрымцы. Мая старонка.
  • Часамі штосьці (асабліва па роднаму Віцебску) закідваю на PastVu і вас запрашаю!
  • Sound of WWW (My list of indie radio web-sites)
  • Проект русской латиницы.
    Я не прафесійны мовазнаўца, але калі хтосьці з большай экспертызай зможа даць зваротную сувязь — было бы файна.

Linux-праекты

  • 🖼 PlagueSur icon theme — найвялікшы пакет значкоў у стылі Apple Human-interface.
  • xkb-belarusian-typo — тыпаграфічная кірылічная і лацінкавая клавіятура для Linux з мажлівасцю паставіць БЧБ у панэлі задач.

Кантакты і сацсеткі

  • email: katoshrodingera@protonmail.ch
  • Twitter: @buljion — тут часамі можна знайсці мае аналітычныя тэксты, рэакцыіі, навіны, некаторыя дэтэктыўныя расследаванні, звязаныя з маім пазнаннем беларускай мовы.
  • GitHub
  • LinkedIn

А таксама падпісвайцеся на: